У вытворчасць швейцарскіх электрычак у Мінскай вобласці на першым этапе будзе ўкладзена каля 50 мільёнаў еўра. Пра гэта заявіў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.

Завод размесціцца ў свабоднай эканамічнай зоне «Мінск» у раёне Фаніпаля, ужо падпісаны інвестыцыйная дамова з кампаніяй Stadler.

У 2012–2013 гадах чакаецца выпуск 18 электрацягнікоў і 30 трамваяў, у 2014-м — да 30 электрацягнікоў, 30 трамваяў і 500 тралейбусаў.

«Мяркуецца вынесці з тэрыторыі Мінска вытворчасць трамваяў і тралейбусаў на гэтую пляцоўку. Інвестыцыйныя ўкладанні на першапачатковым этапе складуць каля 50 мільёнаў еўра. Праект будзе развівацца і далей», — сказаў Барыс Батура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?