Журналісты «Нашай Нівы» завіталі на святочную лінейку ў 50-ю матэматычную гімназію Мінска.
Сёлета ў Мінску 9 636 адзінаццацікласнікаў сканчаюць школу, а ўсяго ў Беларусі болей за 150 тыс. выпускнікоў 11-х і 9-х класаў. Для іх у школах, гімназіях і ліцэях 30 і 31 мая гучыць апошні школьны званок і грае школьны вальс.
Журналісты «Нашай Нівы» завіталі паглядзець на святочную лінейку ў 50-ю матэматычную гімназію Мінска, а таксама распыталі выпускнікоў пра іх планы на будучыню:
Падчас святочнага мерапрыемства, акрамя акрабатычных нумароў і спеваў пра Радзіму ды любімую школу, былі таксама народныя танцы, а дакладней сучаснае разуменне народных танцаў і музыкі: