«Лукашэнка будзе ўсяляк перашкаджаць рэалізацыі праекта Мытны саюз — Адзіная эканамічная прастора», — піша
«Немагчыма стварыць АЭП Расіі, Казахстана і Беларусі з наступным палітычным стварэннем Еўразійскага саюза, калі ў Беларусі не выконваюцца асноўныя ўмовы для стварэння АЭП: свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, працоўнай сілы і капіталу», — гаворыцца ў адкрытым лісце.
Паводле інфармацыі Уса, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу Расіі пры адкрыцці рахункаў і фірм у Беларусі «адразу трапляюць у поле зроку беларускіх спецслужб, якія цалкам уплываюць на іх бізнес».«Вядомыя выпадкі поўнага спусташэння расійскіх фірм у Беларусі. Беларускі суд, як і спецслужбы, з’яўляецца рычагом націску на бізнес. Судовыя рашэнні выносяцца па званку з Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі і спецслужбаў рэжыму», — піша былы кандыдат у прэзідэнты.
Ус адзначае, што пры стварэнні Мытнага саюза і АЭП Лукашэнка губляе палітычны і эканамічны ўплыў у Беларусі. «Рэжым Лукашэнкі не будзе мець магчымасці пастаўляць кантрабандную сыравіну на тэрыторыю Мытнага саюза з далейшай апрацоўкай і продажам прадукцыі па дэмпінгавых цэнах на тэрыторыю Расіі, страціць манаполію на тавары і паслугі на тэрыторыі Беларусі, страціць кантроль за кантрабандай падчас рэалізацыі нафтапрадуктаў у краіны ЕС. Гэта прывядзе да эканамічнага краху рэжыму Лукашэнкі, таму ён будзе ўсяляк перашкаджаць рэалізацыі праекта Мытны саюз — Адзіная эканамічная прастора», — абгрунтоўвае сваю пазіцыю аўтар ліста.
Пры гэтым Ус лічыць, што простыя грамадзяне Беларусі падтрымліваюць Мытны саюз, бо ён з’яўляецца «залогам росквіту нашай краіны».
У каментарыі БелаПАН Дзмітрый Ус заявіў, што разлічвае ўбачыць у адказ на свой ліст «рэальныя дзеянні». «Заўтра будзе сустрэча, так скажам, кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Разлічваю, што ўбачу пэўныя дзеянні», — сказаў ён.
Пуцін наведае Беларусь з афіцыйным візітам 31 мая — 1 чэрвеня.
Гэты ўжо другі зварот Уса да расійскага лідара.У першым лісце, накіраваным неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, ён прасіў Пуціна аказаць садзеянне ў вызваленні беларускіх палітзняволеных і выказваў сваё меркаванне наконт сітуацыі ў Беларусі.