Былы прэзідэнт Ліберыі Чарлз Тэйлар асуджаны Спецыяльным трыбуналам паСьера-Леонэ ў Гаазе на 50 гадоў пазбаўлення волі за злачынствы супраць чалавечнасці ў 1991–2002 гадах. Гаворка ідзе пра грамадзянскую вайну ўСьера-Леонэ , падчас якой Тэйлар падтрымліваў паўстанцаў.
Суддзя заявіў, што каб аддзячыць падтрымку зброяй паўстанцы перапраўлялі Тэйлару і яго атачэнню «крывавыя дыяменты».
Мяцежнікі з Рэвалюцыйнага аб’яднанага фронту дзейнічалі вельмі жорстка: яны забівалі і калечылі мірных жыхароў, гвалтавалі жанчын і дзяўчынак.
Тэйлар не прызнаў сваю віны, у той час як адвакаты палічылі прысуд «празмерным».
Пракуратура раней патрабавала для яго 80 гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0