Такую інфармацыю агучыў афіцыйны дылер карэйскага вытворцы ў Мінску. Астатнія версіі крыху падаражэлі пасля змены пакалення.
Мадэль мае шырокі спіс сучасных опцый: кантроль руху па паласе, сістэма аўтаматычнай паркоўкі, электрычны стаяначны тормаз, камера задняга віду і інш. Як паведамлялася падчас прэзентацыі, новы Cee’d будзе абсталёўвацца бензінавымі рухавікамі аб’ёмам 1,4 л (100 к.с.), 1,6 л (130 к.с.) і дызельным 1,6 л (128 к.с.). Пакупнікі змогуць выбраць адзін з двух тыпаў трансмісіі: 6 МКПП або «аўтамат» з такой жа колькасцю ступеняў.
Раней дылер планаваў трымаць кошт на машыну ў таямніцы, але ўчора на афіцыйным сайце былі апублікаваныя цэны. Самая даступная дызельная версія каштуе $24,5 тыс. У стандартным абсталяванні ўсіх камплектацый ідзе