Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Аўраменка. На ўлік за гэты час прынята 358 шматдзетных сем’яў. Усяго ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў стаяць 968 такіх сем’яў. «Шматдзетныя сем’і мы павінныя цягам года накіроўваць на будаўніцтва, і гэта выконваецца», — адзначыў Аляксандр Аўраменка.

Разам з тым ёсць праблемы з забяспечаннем шматдзетных сем’яў 4-пакаёвымі кватэрамі праз канструктыўныя асаблівасці дамоў. У гэтым выпадку ім могуць прапаноўвацца адна- і двухпакаёвыя кватэры, калі яны размешчаныя на адной пляцоўцы.

Некаторыя шматдзетныя сем’і стаяць у чарзе на атрыманне зямельнага ўчастка пад будаўніцтва індывідуальнага дома. Атрымалі ўчасткі 35 сем’яў. «Цяпер незанятыя ўчасткі ёсць толькі ў пасёлку Сокал і Трасцянец, і не ўсе чаргавікі на іх згаджаюцца, чакаюць больш выгадных прапановаў», — сказаў Аляксандр Аўраменка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?