У Якуціі (Расія) з 1 чэрвеня любы алкаголь з утрыманнем этылавага спірту больш за 5% будзе прадавацца толькі шэсць гадзін у дзень - з 14:00 да 20:00.

21 мая прэзідэнт Ягор Барысаў унёс змены ў раней прыняты ўказ "Аб мерах па прафілактыцы алкагалізму ў Рэспубліцы Саха (Якуція)", які абмяжоўвае продаж алкагольных напояў у рэспубліцы.

У верасні 2010 года кіраўнік Якуціі сваім указам забараніў прадаваць з 20 да 14 гадзін алкагольныя напоі з утрыманнем этылавага спірту больш за 15% аб'ёму гатовай прадукцыі.

Новыя абмежаванні закрануць віно, шампанскае, марціні і піва з утрыманнем этылавага спірту больш за 5%. А праз паўгода -- з 1 студзеня 2013 года -- забарона будзе распаўсюджана таксама на піва і напоі на яго аснове з утрыманнем этылавага спірту 5% аб'ёму гатовай прадукцыі і меней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?