Вечарам у сераду на будынку на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг.
Фактычна па маршруце следавання картэжа Лукашэнкі, за некалькі дзясяткаў метраў ад яго рэзідэнцыі.
Здзейсніў учынак маладафронтавец Раман Пратасевіч, які яшчэ з даху паведаміў сябрам, што ўнізе яго ўжо «чакаюць» некалькі чалавек у цывільным і сіні мікрааўтобус.
Каля 12-й ночы Раман у сваім фэйсбуку паведаміў, што яго «толькі што адпусцілі з Ленінскага РУУСа. Пры затрыманні жорстка збілі, на твары фінгал, нага і рукі баляць. Затрымлівала каля 10 цывільных, піша ён, камандаваў палкоўнік Яўсееў».