Як піша партал Motor, тэставанне тэхналогіі пройдзе ў рамках праграмы «Разумны горад».
У нумарныя знакі машын будуць мантавацца спецыяльныя чыпы, якія змяшчаюць дадзеныя пра транспартны сродак і яго ўладальніка. Уся інфармацыя будзе сінхранізавацца з базай дадзеных ДІБДР. Прылада будзе перадаваць сігнал на адмысловую счытвальную сістэму, якую ўсталююць на пасты дзяржаўтаінспекцыі, святлафоры і масты. Першыя выпускі новых нумароў з’явяцца ў канцы гэтага месяца. Стваральнікі чыпу, ААТ «Авангард», плануюць уручыць асобнік навінкі міністру ўнутраных справаў Расіі Рашыду Нургаліеву і асабіста абмеркаваць з ім перспектывы гэтай распрацоўкі.
Партал Thenewspaper.com паведамляе, што ўлады амерыканскага штата Канектыкут таксама плануюць увесці абавязковае чыпаванне аўтамабільных нумароў. Гэтае новаўвядзенне дапаможа паліцыі знаходзіць парушальнікаў, якія хаваюцца.