«Белы Тыгр» —
Танкіст Іван урэшце звёў з глузду маёра контрразведкі Фядотава.
Магчыма, белы тыгр быў сталёвым пярэваратнем-Гітлерам?
Падчас здымак выкарыстоўваліся сапраўдныя, а не камп'ютарныя танкі.
Апошнія месяцы Другой сусветнай, Чырвоная армія цісне суперніка, якому застаецца спадзявацца толькі на цуд. Ён перыядычна і здараецца на розных участках фронту — у выглядзе з’яўлення «Белага Тыгра», цюнінгаванага непрабіўнога танка без апазнавальных знакаў.
Танк і сапраўды белы, не баіцца бруду і балотаў, у якіх не топіцца, узнікае немаведама адкуль у самы нечаканы момант, расстрэльвае тузін савецкіх бронемашын, пасля чаго раствараецца зноў. Прычым самі фашысты не разумеюць, адкуль ён узяўся і да якой часці прыпісаны.
Трапіўшы ў палон, прыроду з’явы на допытах яны фармулююць так: «Гэты д’ябал вам не па зубах, таму што ён ёсць трыумфам нямецкага духу».
Містычны клін можна выбіць толькі іншым містычным клінам — такім аказваецца геніяльны танкавы механік Іван Найдзёнаў (Аляксей Вярткоў), які выжыў пасля
У аснову фільма пакладзеная аповесць Іллі Баяшова —твор караценькі, яркі, натуралістычны, звыклым паданням пра патрыятызм не сугучны, шмат у чым спрэчны, але рэкамендаваны да чытання, прычым не толькі ў сувязі з прэм’ерай.
У ідэалеТое, што «Белы тыгр» пастаўлены менавіта Карэнам Шахназаравым, відаць з першых жа сцэнаў. Абжываючы любую яркую літаратурную аснову (Баяшова або чэхаўскую «Палату № 6»), рэжысёр нівелюе ўласцівыя першакрыніцы шурпатасці.мастаком-пастаноўшчыкам экранізацыі мог бы быць Геранім Босх, а рэжысёрам — ну, скажам, Сяргей Лазніца.
І паралельна ператварае матэрыял у чыста сваю гісторыю, укамплектаваную знаёмымі па ранейшых карцінах скразнымі лейтматывамі, як звычайна, сумяшчаючы пры гэтым цікавасць да наватарскіх эксперыментаў з творчай асцярогай.
Калі б кнігу літаральна перанеслі на экран напярэдадні гадавіны Перамогі — гэта быў бы скандал і шок,да якіх аўтар «Кур’ера» і «Горада Зеро» ў свой позні перыяд не адчувае смаку. Таму ключавыя персанажы, адзін з якіх пры несумненным асабістым гераізме — марадзёр і гвалтаўнік, а другі — алкаголік, аказваюцца ў фільме слаўнымі хлопцамі з даравальнымі маленькімі слабасцямі. У сваю чаргу, Іван, па кнізе —
Выканаўцы галоўных роляў (Івана і «Белага Тыгра») у цэлым паспяхова даюць рады сваім інфернальным абавязкам.
Наколькі не зусім жывым выглядае герой Вярткова, настолькі ж лёгка выказаць здагадку, што ў танку, які
Але рэжысёр не збіраецца песціць гледача залішняй захапляльнасцю і жанравай чысцінёй,У руках непрэтэнцыёзнага галівудскага рамесніка з такой фактуры мог бы атрымацца кампазіцыйна выразны трылер пра тое, як па розныя бакі фронту служылі адзін супраць аднаго два містычныя таварышы.
Не дадаюць дынамікі і вялізныя лірычныя адступленні. На другой траціне фільм надоўга замірае дзеля15-хвіліннага , ніяк з сюжэтам не звязанага эпізоду падпісання акта аб капітуляцыі Германіі.
Што да містыкі, то аўтары трымаюцца спрэчнай думкі, што яна павінная быць адначасова і шматзначнай, і па магчымасці незразумелай. Пасля нечаканага і якбы абарванага з мясам фіналу (цалкам традыцыйна для рэжысёра) гледачу даецца бясконцае поле для роздумаў у выглядзе версій. Паводле адной з іх,
здольны да хуткаснай рэгенерацыі Ваня, які не цікавіцца звычайнай ежай, можа аказацца станоўчым, нашым вампірам. А Белы Тыгр — сталёвымпярэваратнем-Гітлерам (у фінале фюрэр выступае з праграмнай пасмяротнай прамовай), чаму не.