які ў інтэрв’ю шэрагу СМІ заявіў, што амерыканскае пасольства ў Пекіне фактычна вымусіла яго пакінуць будынак дыпламатычнага прадстаўніцтва, дзе ён хаваўся пасля ўцёкаў.

«Калі гэтыя паведамленні — праўда, то гэта змрочны дзень для свабоды. Гэта ганебны дзень для адміністрацыі Абамы», — цытуе Reuters экс-губернатара Масачусэтса.

У чацвер Чэнь Гуанчэн, які знаходзіцца ў адной з пекінскіх бальніц, датэлефанаваўся на слуханні ў кангрэсе ЗША і заявіў, што баіцца за жыццё сваіх сваякоў.

«Я расчараваны работнікамі амерыканскага пасольства, — заявіў дысідэнт у інтэрв’ю тэлекампаніі CNN. — Яны давалі мне зразумець, што трэба пакінуць будынак прадстаўніцтва. Абяцалі быць са мной у бальніцы, але хутка зніклі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?