Машыну рэстаўравалі два гады. Кузаў амерыканскага купэ быў узмоцнены і пафарбаваны. Хадавая частка, выхлап, падвеска, салон збольшага новыя альбо адноўленыя да стану новых. Для ўладальніка гэты аўтамабіль — не проста сродак перамяшчэння, а імідж і стыль жыцця.

Машына сышла з канвеера ў 1986 годзе. Цяперашні ўладальнік набыў Pontiac Firebird у 2009 годзе і толькі нядаўна скончыў працу над машынай. Пад капотам эксклюзіўнага купэ — 5,7-літровы бензінавы рухавік магутнасцю 240 л.с. Расход паліва гэтага «атмасферніка» — да 20 літраў на сотню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?