Беларускі незалежны прафсаюз (БНП) падаў заяўку на правядзенне 1 мая мітынгу ў Мікашэвічах, паведаміў старшыня БНП Мікалай Зімін.
«Мы плануем правядзенне мітынгу для таго, каб яшчэ раз узняць праблему адмовы ў рэгістрацыі пярвічкі нашага прафсаюза на прадпрыемстве «Граніт», — сказаў ён.
Паводле слоў Зіміна, калі мітынг дазволяць, то арганізатары чакаюць у ім удзел каля тысячы чалавек.
У канцы снежня 2011 года больш чым 200 рабочых «Граніта» выйшлі з дзейнай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі аб намеры стварыць пярвічную структуру Беларускага незалежнага прафсаюза. Для афіцыйнай рэгістрацыі ім неабходна атрымаць юрыдычных адрас, аднак адміністрацыя прадпрыемства не дае памяшкання.
0
0
0
0
0
0