Джоні Дэп і Наталі Портман зняліся ў новым кліпе Пола Макартні на песню My Valentine, якая ўвайшла ў апошні альбом экс-бітла Kisses on the Bottom.

Кліп выйшаў мінімалістычны, але вельмі стылёвы. За некалькі дзён кліп сабраў на YouTube болей за мільён праглядаў.

Сама песня — адна з двух на новым альбоме Макартні, якую сэр Пол напісаў сам: астатнія песні — поп-джазавыя стандарты 1930-х, якія Макартні любіць з дзяцінства. My Valentine вытрымана ў гэтай жа стылістыцы. Партыю акустычнай гітары выканаў Эрык Клэптан.

З’яўленне ў кліпе Джоні Дэпа, які як быццам грае на гітары, таксама не выпадковае — акцёр з задавальненнем узгадвае маладосць, калі іграў у рок-гурце. На ягоным рахунку ўжо ёсць кіна- і музычныя калабарацыі з Ігі Попам, Кітам Рычардсам, Мэрлінам Мэнсанам і іншымі музыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?