21-22 красавіка ў Гародне чарговы раз пройдзе Фэст экскурсаводаў. Галоўная ідэя Фэста — прыцягненне ўвагі людзей да праблемы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Таму мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў — 18 красавіка.

Усе экскурсіі БЯСПЛАТНЫЯ.

21 красавіка

«Гародня кінатэатральная»

11.00 сустэча каля Драмтэатра. Таццяна Казак, Таццяна Касатая.

«На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні»

13.00 сустрэча каля помніка Гарнавых (Стары мост). Андрэй Чарнякевіч.

«З гісторыі гродзенскай чыгункі»

15.00 сустрэча каля воданапорных вежаў Кася і Бася на вул. Свярдлова. Таццяна Касатая.

«Маляванне святлом. Гарадзенскія фотамайстэрні ў 19 ст»

17.00 сустрэча ў скверы за палацам тэкстыльшчыкаў (перад Домам побыту). Таццяна Казак.

22 красавіка

«Гісторыя пажараў у Гародні»

11.00 сустрэча каля фантана на Савецкай плошчы. Мечыслаў Супрун.

Музей пажарнай службы

12.00 сустрэча каля пажарнай каланчы. Ірына Качан

«Гарадзенскімі шляхамі В.Быкава»

13.30 сустрэча каля помніка В.Д. Сакалоўскаму на вул. Савецкай. Ігар Ламека.

«Маргінальная Гародня»

16.00 сустрэча каля Фарнага касцёла. Сяргей Раманаў.

У канцы экскурсій турыстычная фірма «Мерцана» будзе ладзіць конкурсы, пераможцаў чакаюць падарункі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?