«Выказванні беларускага пасла Уладзіміра Дражына аб тым, што Літва можа пацярпець ад санкцый, уведзеных ЕС у адносінах да Беларусі, з’яўляюцца тэндэнцыйнымі і некарэктнымі».
Пра гэта паведамляе ў каментары Delfi МЗС Літвы.
«МЗС хацеў бы звярнуць увагу на тое, што заявы пасла Беларусі з’яўляюцца тэндэнцыйнымі і не адлюстроўваюць рэальнай сітуацыі, а выказванні пра літоўскіх палітыкаў ацэньваюцца як некарэктныя і непрыстойныя для дыпламата», — заявіў прадстаўнік МЗС Літвы Міндаўг Лашас.
Напярэдадні ў гутарцы з журналістамі пасол Беларусі ў Вільні Уладзімір Дражын папярэдзіў, што Літва, падтрымліваючы санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі, рызыкуе пазбавіцца транзіту беларускіх грузаў праз порт Клайпеда, і страты могуць скласьці мільёны літаў.
«Калі палітыкі ня ўмешваюцца і не блытаюцца пад нагамі, то
Прадстаўнік МЗС Літвы Міндаўг Лашас звярнуў увагу на тое, што ЕС не ўводзіў санкцый у дачыненні да сектараў эканомікі Беларусі, а »
былі ўведзеныя кропкавыя абмежавальныя меры, якія ў дадзены момант прымяняюцца да фізічных і юрыдычных асобаў, асабіста датычных да пагаршэння сітуацыі з правамі і свабодамі чалавека ў Беларусі.»
«Будучыня адносін ЕС і Беларусі залежыць ад паводзінаў Менска», — падсумаваў Лашас.