Гэта норма захавалася ў прынятых сёння палатай прадстаўнікоў у другім чытанні змяненнях і дапаўненнях да закону «Аб статусе членаў Нацыянальнага сходу Беларусі». Дэпутаты ўнеслі папраўкі ў палажэнне аб сваіх памочніках.
Памочнікамі не могуць быць грамадзяне, якія занятыя на дзяржаўнай службе, якія былі судзімыя і якія з'яўляюцца роднымі дэпутатаў. Гэтае палажэнне пачне дзейнічаць з 1 кастрычніка 2012 года, калі пачне працаваць новы дэпутацкі корпус.
0
0
0
0
0
0