У Мінску паслугамі легкавых таксі ў сярэднім у месяц карыстаюцца каля 820 тысяч чалавек, паведаміў напрэс-канферэнцыі 11 красавіка намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Сталічны транпарт і сувязь» Ігар Дадалка.
Паводле яго слоў, упраўленне перавозкамі таксі шматступенчатае: Мінгарвыканкам, аператар — ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», 10
Як патлумачыў Дадалка, асноўнымі функцыямі ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», як аператара перавозак таксі, з’яўляюцца: каардынацыя дзейнасці дыспетчарскіх службаў і перавозчыкаў, аператыўны кантроль за іх працай, унясенне прапаноў па фарміраванні стаянак для таксі. Ён паведаміў, што на гэты час вызначана каля 80 стаянак, аднак іх арганізацыя ў цэнтры сталіцы «дастаткова складаная». Пры капітальным рамонце вуліц у новых мікрараёнах фарміруюцца новыя стаянкі згодна з тэхумовамі. «Мы мэтанакіравана патрабуем, каб у найбольш пасажыраўтваральных пунктах будавалі стаянкі таксі», — сказаў намеснік дырэктара.
Акрамя гэтага, ён расказаў аб праблемах нелегельных таксі. За
Ён таксама паведаміў, што пасажыры могуць звяртацца ў дыспетчарскую службу і ў дзяржаўную ўстанову «Сталічны транспарт і сувязь» у выпадках, калі палічаць, што іх правы спажыўцоў парушаныя, напрыклад, узята павышаная плата, не выдадзены чэк, перавозка ажыццяўлялася не па самым кароткім маршруце. Летась ва ўстанову паступіла 14 скаргаў, якія не змаглі ўрэгуляваць дыспетчарскія службы.