«Мінск» і «Дынама» згулялі ўнічыю, «Славія» пацярпела трэцюю паразу
Прайшлі матчы 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
На сталічным стадыёне «Дынама» «Мінск» і «Дынама» згулялі ўнічыю 0:0. БАТЭ выйграў у гасцях у «Брэста» 2:0.
Мазырская «Славія» ў Хойніках прайграла «Шахцёру» — 0:2, «Белшына» — «Нёман» — 0:0, «Гомель» — «Тарпеда-БелАЗ» — 2:0.
Пасля 3-х тураў: Гомель, Мінск — 7, БАТЭ, Шахцёр — 6, Дынама Мінск — 5, Нёман, Белшына — 4, Нафтан — 3, Тарпеда, Брэст, Славія — 0.
«Тарпеда»,«Нафтан» і «Брэст» згулялі па два матчы.
Гульні 4-га тура пройдуць у аўторак, 10 красавіка.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ