У прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса, які прайшоў чарговы курс хіміятэрапіі і прамянёвай тэрапіі ў адной з клінік Гаваны, выяўленыя ўскладненні ў галіне кішачніка. Пра гэта 4 красавіка паведаміў у Твітары венесуэльскі лекар Хасэ Рафаэль Маркіна, што раней неаднаразова перадаваў інфармацыю з крыніц, блізкіх да лекараў Чавеса.

«Учора, 2 красавіка, яму далі першы курс хіміятэрапіі ў спалучэнні з прамянёвай тэрапіяй, сёння прамянёвай тэрапіі не было з-за ускладненняў ў кішачніку», — напісаў Маркіна. Паводле яго слоў, Чавэс адчувае моцныя болі, што можа сведчыць пра пранікненне раку ў стрававальную сістэму. Больш падрабязную інфармацыю пра здароўе прэзідэнта Венесуэлы лекар паабяцаў даць цягам 4 красавіка.

Маркіна таксама выказаў надзею, што неўзабаве ўрад Венесуэлы выступіць з заявай, які пацвярджае яго звесткі. Такое паведамленне, паводле яго слоў, «высветліла б нявызначанасць» наконт здароўя Чавэса, у першую чаргу ў яго на радзіме.

У кастрычніку ў Венесуэле павінны прайсці прэзідэнцкія выбары. Чавэс заявіў, што будзе выстаўляць кандыдатуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0