Адзіны дзень бяспечнага дарожнага руху пройдзе 30 сакавіка ў Беларусі з мэтай прафілактыкі пешаходнага траўматызму,
паведаміла карэспандэнту інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ Мінскай вобласці Ірына Сапунова. Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам «Увага! Недысцыплінаваныя пешаходы!».

Асноўнай з прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў з’яўляецца ігнараванне імі Правіл дарожнага руху. У сувязі з гэтым ДАІ настойліва рэкамендуе пешаходам быць разважлівымі. Перабягаючы дарогу перад транспартам, пешаходы рызыкуюць самі і ствараюць нязручнасці і небяспеку для іншых.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што пешаходы павінны ісці па краі праезнай часткі дарогі толькі пры адсутнасці ходнікаў, пешаходнай дарожкі або абочыны, ісці трэба толькі насустрач руху транспарту, а ў цёмны час сутак яшчэ і абазначыўшы сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?