16 сакавіка група беларускіх нацыянал-бальшавікоў правяла акцыю пратэсту каля сцен пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Мінску, у ходзе якой быў затрыманы лідар аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Яўген Контуш. Аб гэтым паведамляе сайт беларускіх нацыянал-бальшавікоў.

Маладыя людзі разгарнулі транспарант, на якім быў перакрэслены надпіс Made in China, і запалілі сігнальную шашку, скандуючы пры гэтым «Не — кітайскай экспансіі!».

«Гэтай акцыяй нацыянал-бальшавікі выказалі свой пратэст супраць кітайскай экспансіі, якая праводзіцца кіраўніцтвам КНР пры актыўным садзеянні беларускіх уладаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Звязаныя крэдыты, вырубка ў цэнтры Мінска парку 40-годдзя Кастрычніка, планы па будаўніцтве індустрыяльнага парка на месцы дачных пасёлкаў Мінскага раёна — усе гэтыя меры парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь, каб дагадзіць інтарэсам кітайскага капіталу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?