У пятым матчы 1/4 фіналу Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі салігорскі «Шахцёр» у гасцях выйграў у авертайме ў «Юнацтва» (Мінск) 3:2 і выйграў серыю 3:2.
Такім чынам у паўфіналах сустрэнуцца: Нёман — Гомель, Металург — Шахцёр.
Матчы пройдуць 14, 15, 18 і, калі спатрэбіцца, 19 і 21 сакавіка.
Серыя працягнецца да трох перамог.
***
Зазначым, што менавіта «Юнацтва» (галоўны трэнер Міхаіл Захараў) часцей за іншых станавілася чэмпіёнам краіны: 2004, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011. Акрамя «Юнацтва», золата чэмпіянатаў Беларусі выйгравалі таксама мінскі «Цівалі» (1993, 1994, 1995, 2000), гродзенскі «Нёман» (1998, 1999, 2001), наваполацкі «Палімір» (1996, 1997), мінскі «Керамін» (2002, 2008), «Гомель» (2003) і мінскае «Дынама» (2007).
0
0
0
0
0
0