21.35
Сапёры з сабакамі з'ехалі. Людзей пачалі запускаць у будынак вакзала. Рух цягнікоў аднаўляецца, гучаць абвесткі пра спазненні, паведамляе Радыё Свабода.
Чыгуначны вакзал працуе ў звычайным рэжыме. Перапынак склаў 35 хвілін. Цягам гэтага часу не прымалі цягнікі з барысаўскага кірунку.
21:11
Чыгуначны вакзал у Мінску ўвечары 12 сакавіка быў ачэплены міліцыяй, унутр будынка нікога не прапускалі.
Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС, у міліцыю паступіла тэлефанаванне ад невядомага, які сказаў пра замініраванне вакзала. Была праведзена эвакуацыя людзей. На месца прыбыла група размініравання.
Каля самога будынка знаходзілася машына МНС. У выніку інцыдэнту людзі не маглі прайсці да цягнікоў.