Пра гэта паведамілі даследнікі Універсітэта Барселоны.

Першыя доследы праводзіліся на мышах і завяршыліся паспяхова. Пасля ўвядзення ў арганізм паддоследных жывёл малекулы, названай HS44, навукоўцы назіралі рэзкае скарачэнне фармавання метастазаў у лёгкіх.

Лячэнне, як растлумачылі аўтары даследавання, заснаванае на выкарыстанні ўласцівасцяў аднаго з відаў белых крывяных цельцаў — лімфацытаў iNKT. Яны змагаюцца з пухлінамі за кошт вызвалення цытакінаў, якія актывізуюць імунную рэакцыю. У выніку арганізм сам знішчае заражаныя або злаякасныя клеткі. Для пачатку гэтай барацьбы яны павінныя атрымаць свайго кшталту сігнал, менавіта яго і дае сінтэзаваны малекула, калі трапляе ў арганізм, гэта значыць, яна актывізуе ўнутраныя рэсурсы.

Вынікі эксперыменту апублікаваныя ў «Часопісе імуналогіі». На думку навукоўцаў, атрыманыя вынікі адкрываюць шырокія далягляды ў тэрапеўтычнай медыцыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?