У сакавіцкія святы па Беларускай чыгунцы ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах будуць курсаваць больш за 25 дадатковых цягнікоў. Пра гэта паведамілі БелаПАН у
Найперш дадатковыя цягнікі прызначаны па найбольш папулярных напрамках: з Мінска ў Брэст, Гомель, Віцебск і назад.
Першыя дадатковыя пасажырскія цягнікі пачнуць курсаваць 7 сакавіка. Яны адправяцца па маршрутах Мінск — Брэст (час адпраўлення — 18.30, прыбыцця — 23.31), Мінск — Гомель (18.15, 23.06), Мінск — Калінкавічы — Гомель (15.12, 23.14), Мінск — Пінск (17.37, 22.57), Мінск — Віцебск (16.50, 21.03). Прызначаны таксама дадатковы цягнік Віцебск — Мінск і два цягнікі Гомель — Мінск. Акрамя таго, 7 сакавіка ў зносінах Мінск — Брэст пасажыраў будуць перавозіць два дадатковыя электрацягнікі, якія выедуць са сталіцы ў 15.42 і 19.05 і прыбудуць у Брэст у 20.58 і 23.45 адпаведна.
Дадатковы цягнік Мінск — Брэст прызначаны і на 8 сакавіка. Назад у гэты дзень пасажыраў будуць перавозіць два дадатковыя пасажырскія цягнікі і адзін электрацягнік.Таксама будуць курсаваць дадатковыя саставы зносінамі Мінск — Калінкавічы — Гомель, Мінск — Пінск, Пінск — Мінск і Гомель — Мінск (два саставы).
На 9 сакавіка прызначаны дадатковыя цягнікі па маршрутах Гомель — Мінск і Пінск — Мінск.
Як адзначылі ў
Колькасць прызначаных на сакавік дадатковых цягнікоў пакуль не канчатковая — плануецца дадаткова прызначыць цягнікі як ва ўнутрырэспубліканскіх, так і ў міжнародных зносінах. Акрамя таго, у пікавыя дні перавозак ва ўсе прадугледжаныя графікам мясцовыя і міжнародныя цягнікі ўключаны дадатковыя вагоны.