Сталі вядомыя прычыны і акалічнасці траўмавання навучэнца аграрнага каледжа на чыгунцы пад Оршай (Віцебская вобласць) 26 лютага.

21-гадовы жыхар вёскі Абухава Аршанскага раёна быў шпіталізаваны з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне арганізму, абмарожанне галёнкі і ступняў, рваная рана прамежнасці, пералом хвастца, глыбокая мазгавая кома». У коме малады чалавек знаходзіцца і зараз.

Як паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Марчанка, праведзеная праверка паказала, што напярэдадні трагедыі пацярпелы разам з сябрам ездзілі ў Оршу, каб купіць мабільныя тэлефоны, аднак нічога выбраць не змаглі. Адзначыўшы гэта, яны на дызель-цягніку адправіліся дадому, аднак выйшлі раней і далей іх шляхі разышліся.

Адзін з сяброў застаўся ў раёне станцыі, дзе, як мяркуецца, ён, стаміўшыся, вырашыў адпачыць на чыгуначных шляхах. У выніку атрымаў абмарожанне. А ўжо раніцай 26 лютага на маладога чалавека, які ляжаў паміж рэйкамі, наехаў дызель-цягнік Лепель — Орша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?