Адміністрацыя Першамайскага раёна Віцебска разаслала па дваццаці прадпрыемствах Віцебскай вобласці зварот з просьбай фінансава дапамагчы маці 16-гадовага хлопчыка, які ўтрымліваецца на тэрыторыі Азербайджана, у вяртанні яе сына ў Беларусь.

Хабіб М. нарадзіўся ў сям’і грамадзянкі Беларусі і грамадзяніна Азербайджана 27 сакавіка 1996 і зарэгістраваны ў Віцебску.
У 1998 годзе яго бацька памёр, а маці, як паведамляецца ў распаўсюджаным дакуменце, улетку 1999 года на патрабаванне азербайджанскіх сваякоў адправіла малога да іх. У верасні таго ж года яна прыехала за сынам у Азербайджан, але па дамоўленасці з бабуляй пакінула яго ў сваякоў мужа да дасягнення школьнага ўзросту.

Наступны раз па сына Валянціна Ш. змагла прыехаць толькі ў 2009 годзе, бо раней не змагла гэтага зрабіць па стане здароўя (яна інвалід 2-й групы). Дзіця ёй не аддалі, а ў 2011 годзе было ўстаноўлена, што суд Акстафінскага раёна Азербайджана пазбавіў беларуску бацькоўскіх правоў, а апеку над Хабібам перадаў яго бабулі.

Валянціна Ш. збіраецца звярнуцца да старшыні Судовай калегіі Рэспублікі Азербайджан для скасавання гэтага рашэння як неабгрунтаванага.
Для гэтага ёй трэба зноў паехаць у Азербайджан, для чаго трэба каля 16 млн беларускіх рублёў.

Адміністрацыя першамайскага раёна Віцебска просіць прадпрыемствы вобласці па магчымасці фінансава дапамагчы Валянціне Ш. у вырашэнні пытання па вяртанні ёй непаўналетняга дзіцяці, якога цяпер трымаюць у Азербайджане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?