З прыкладна 7000 моваў свету палова можа знікнуць да канца стагоддзя, лічаць лінгвісты. Беларуская, паводле экспертаў ЮНЭСКА, таксама знаходзіцца ў небяспецы.Аднак даследчыкі, што займаюцца мовамі, якім пагражае знікненне, зрабілі выснову, што
захаванню моваў спрыяюць такія лічбавыя тэхналогіі глабалізацыі як сацыяльныя сеткі і нават простыя эсэмэскі.
Атлас «Мовы свету ў небяспецы», складзены ЮНЭСКА, аднёс беларускую да «слабых».Гэткі ж статус маюць такія мовы, як латгальская ў Латвіі, ніжнесаксонская ў Нямеччыне і башкірская ў Расеі.
Аднак
лінгвісты нядаўна заўважылі пазытыўную тэндэнцыю: мовы пачалі выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і sms, «каб пашырыць сваю ролю і прысутнасць сярод іншых моваў свету».Аб гэтым гаворыць прафесар лінгвістыкі і сябра Нацыянальнага геаграфічнага таварыства Вялікабрытаніі Дэвід Харысан, перадае BBC.
«Цяпер мы заўважаем пазітыўнае ўздзеянне глабалізацыі. Мова, на якой размаўляе толькі 50 чалавек у аддаленай кропцы свету, атрымлівае шанец быць пачутай у сусветным маштабе», — лічыць прафесар.
Да прыкладу,
індзейцы Паўночнай Амерыкі карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі для адраджэння цікавасці сярод моладзі да роднай мовы. А ў Туве ў Расеі стварылі прыстасаванне для айфону, з дапамогай якога можна праверыць вымаўленне словаў на тувінскай мове.Тувінская мае гэткі ж самы статус «слабой», як і беларуская.
Адзін з носьбітаў такіх знікаючых гаворак Альфрэд Лэйн размаўляе на мове Сілэтс
Індзейцы змагаюцца за захаваньне сваёй мовы праз стварэнне электронных аўдыёслоўнікаў, а таксама з дапамогай сацсетак.
Прафэсар Харысан разважае, што
не ўсе мовы здолеюць выжыць нават з дапамогай Facebook, многія з іх знікнуць са смерцю апошніх носьбітаў. Адбудзецца гэта ўжо празтры-чатыры пакаленні.
Аднак, на яго думку, новыя лічбавыя тэхналогіі дапамогуць захаваць многія рэдкія мовы, якія яшчэ некалькі гадоў таму, падавалася, не мелі шанцаў на выжыванне.