Нехта ІП Мікалай Селівончык рассылае ад імя БХД са скрыні [email protected] спам шавіністычнага зместу, які накіраваны на распальванне міжнацыянальнай варожасці як унутры Беларусі, так і за яе межамі, у тым ліку супраць Беларусі.
У спіс e-mail’аў, уключаных у спам-рассылку, увайшоў шэраг адрасоў са спісу інтэрнэт-рассылкі БХД. «Ваш еmail знаходзіцца на сайце http://bchd.info/ — з гэтай прычыны вы ўключаныя ў гэтую рассылку навін», — адзначаецца ў паведамленні.
Якім чынам адрасы са спісу інтэрнэт-рассылкі БХД трапілі да ІП Мікалая Селівончыка, невядома. У выпадку, калі факты спаму ад імя БХД паўторацца, аргкамітэт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі будзе вымушаны зрабіць адпаведныя захады.
Нагадаем, што ўсе сайты БХД 17 лютага падвергліся DDOS-атацы і былі заблакаваныя ўвесь дзень.