Міхаіл Фінберг прайшоў творчы шлях ад музыкі аркестра вайсковай часткі 61424 у Курску да кіраўніка і галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь. Сёння гэты, бадай, самы пазнавальны дырыжор Беларусі, адзначае 65-годдзе.

«Галоўная заслуга Фінберга — гэта прасоўванне нашай музычнай спадчыны ў правінцыю, —
кажа мэтр беларускай опернай сцэны Віктар Скарабагатаў. — Я ўжо не кажу пра джаз і лёгкую музыку, якую грае Фінберг. Мы з ім працуем на адным полі — класічнай музыкі. А паколькі ў нашай «Беларускай капэлы» няма свайго калектыва, мы звяртаемся да Фінберга. Бо калектыў у яго не адзін, і якія гэта калектывы! Што ён робіць у Заслаўі ці Нясвіжы! Я проста здымаю капялюш. І працуе Фінберг не толькі са старадаўняй музыкай, а таксама з сучаснымі кампазітарамі.

Працаваць з ім, канешне, няпроста. Але нашая праца заключаецца якраз-такі ў тым, каб падчас выступаў слядоў гэтай працы было не бачна. Таму тут трэба вялікая настойлівасць.

Фінберг — чалавек цяжкі, але гэта правільна. У нашай працы ніяк інакш нельга. Калі вынік атрымаўся выдатны, ён становіца добрым і лагодным.
Насамрэч, ён вельмі правільны артыст, сапраўдны няўрымслівы талент».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?