У Мінску, у бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча, 16 лютага адбылася прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Валожынскага «Мінск у легендах, міфах і паданнях».
Зборнік уключае 100 гісторый з жыцця беларускай сталіцы розных перыядаў і складаецца з трох раздзелаў. Першы ахоплівае адрэзак часу ад з’яўлення Мінска да 1917 года, другі — савецкую эпоху горада, трэці, як выказаўся сам аўтар, — уяўляе «сучасны вулічны фальклор».
«Адна з маіх галоўных задач — прыцягнуць да гэтай тэмы ўвагу спецыялістаў, якія потым змаглі б супаставіць гістарычныя звесткі і вызначыць, якія легенды і міфы маглі б быць праўдай, а якія — выдумкай, — паведаміў Валожынскі. —
Першыя паданні я пачаў збіраць яшчэ дзевяць гадоў таму. Калі іх набралася больш за 50, я ўсур’ёз задумаўся пра такі зборнік».
Паводле слоў даследчыка, ён працаваў над кнігай
Гэта яго другая кніга. Першая — «Мінск стары і новы» — выйшла ў 2007 годзе.Таксама Валожынскі з’яўляецца аўтарам дзейнага з 2003 года сайта www.
Купіць выданне можна ва ўсіх буйных кнігарнях Мінска.