Пра гэта заявіў сёння дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец падчас круглага стала «Папулярызацыя беларускай мовы: сучаснасць і перспектывы», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага.
«Беларуская мова — адна з дзяржаўных у нашай краіне, аднак, нягледзячы на высокі заканадаўчы статус, існуюць праблемы з яе выкарыстаннем»,— сказаў Аляксандр Лукашанец.
Ён асабліва адзначыў, што беларуская мова з’яўляецца высокаразвітай літаратурнай мовай, якая ў стане паспяхова абслугоўваць усе сферы жыцця грамадства.
Больш за тое, беларуская мова сёння пранікае ў тыя сферы, у якіх не быў задзейнічаны раней, —«Гэта сведчыць пра тое, што яна рэальна запатрабаваная і мае тэндэнцыі да пашырэння ў выкарыстанні», — адзначыў Аляксандр Лукашанец.інтэрнэт-камунікацыі і рэлігію.
Паводле яго слоў, у Інстытуце мовы і літаратуры падрыхтаваныя фундаментальныя працы, у якіх даецца сістэмнае, паслядоўнае апісанне беларускай мовы на ўсіх узроўнях, а таксама працы, якія забяспечваюць патрэбы сучаснай моўнай практыкі. Гэтыя даследаванні фактычна з’яўляюцца базай для навучальнай літаратуры ўсіх узроўняў адукацыі.
Акрамя таго, у інстытуце рыхтуюцца такія фундаментальныя працы, як, напрыклад, гістарычны зборнік і этымалагічны слоўнік беларускай мовы. «Яны забяспечваюць прэстыж беларускай мовы ва ўсім свеце»,— перакананы дырэктар Інстытута мовы і літаратуры.
«Сёння ў краіне сфарміравана неабходная факталагічная база, якая дае магчымасць беларускай мове як дзяржаўнай займаць належнае месца ва ўсіх сферах жыцця грамадства», — рэзюмаваў Лукашанец.