Чатыры слуцкія паясы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Літвы ў Вільні будуць экспанавацца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Паясы будуць дэманстравацца з 17 лютага па 17 чэрвеня.

У Мастацкім музеі ўжо праходзіла выстава шаўковых паясоў з Гістарычнага музея Масквы ў 2008—2010 гг. Некаторыя наведвальнікі тады ўпершыню ўбачылі шырока вядомыя па літаратурных творах слуцкія паясы.

Гістарычна склалася так, што ў музейных сходах Беларусі гэтыя рарытэты прадстаўлены адзінкавымі помнікамі у адрозненне ад Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?