Гэта адбылося каля 20-й гадзіны 15 лютага.

Актывістаў кампаніі Яраслава Грышчэню і Дзмітрыя Калача затрымалі і збілі ў раёне Плошчы Перамогі, дзе яны арандуюць кватэру.

Як паведамляе udf.by, міліцыянты, не прад’яўляючы ніякіх дакументаў правялі ператрус у кватэры. Па словах Грышчэні, у кватэры была вялікая колькасць друкаванай прадукцыі. Убачыўшы яе, міліцыянты затрымалі ўсіх прысутных і даставілі ў РУУС Савецкага раёна.

Саміх жа Грышчэню і Калача адвезлі ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёна. Адтуль іх вызвалілі праз тры гадзіны без выстаўлення якіх-небудзь абвінавачванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?