Пра гэта гаворыцца ў яго лісце да Сойма КХП — БНФ.

«… я хацеў бы звярнуцца да Сяргея Каваленкі, каб спыніў галадоўку, якая адбываецца пад гвалтам прымусовага кармлення. Сэнс галадоўкі скончыўся тады, калі лукашысты, парушыўшы ягонае права і закон, сілай яго звязалі і пачалі (насуперак яго волі) уводзіць яму харчаванне ў арганізм. Прымусовае харчаванне галадоўніка руйнуе яго здароўе.

Нішчачы чалавека, каты ствараюць сабе бандыцкае алібі ў выпадку лятальнага зыходу. Маўляў, а мы яго ратавалі. Галадоўку гвалтам спынілі Каваленку яны — ягоныя турэмшчыкі-гвалтаўнікі. Таму цяпер трэба прыняць рашэнне разумна выходзіць з галадання самому і рыхтаваць зварот у пракуратуру аб здзеках над яго асобай у турме, аб парушэнні яго права на галадоўку пратэсту. Гэта трэба рабіць, каб ніхто з катаў і абслугі рэжыму потым ня здолеў адмыцца».

Сяргей Каваленка галадае з 19 снежня, калі ён быў затрыманы. Актывіста вінавацяць у парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі» — умоўнага пакарання, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 года на гарадской навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебска. Сябру КХП БНФ пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Суд над Каваленкам пачнецца 21 лютага (10:30) у судзе Першамайскага раёна Віцебска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0