На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 8 лютага даляр упаў да рэкорднага за апошнія месяцы ўзроўню, курс рубля і еўра таксама знізіўся.

Даляр абваліўся адразу на 140 рублёў да 8 290 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 62,169 млн, на куплю — 49,336 млн, выніковы аб’ём таргоў — 49,726 млн.

Курс расійскага рубля знізіўся на 1 рубель да 279 беларускіх рублёў. Заяўкі на продаж склалі 848,895 млн, на куплю — 609,354 млн, выніковы аб’ём таргоў — 845,045 млн.

Еўра знізіўся на 70 рублёў да 11 000 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 9,185 млн, на куплю — 6,557 млн, выніковы аб’ём таргоў — 8,946 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?