Старшыня зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў прызнаны лаўрэатам узнагароды «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2011» у намінацыі «Грамадскі лідар году».
Пра гэта стала вядома падчас штогадовай цырымоніі ўзнагароджання прэміі, заснаванай Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый.

Прэміяй «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» адзначалі прадстаўнікоў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ўжо трэці раз. У якасці прадстаўнікоў Бяляцкага ўзнагароду прыйшлі атрымаць яго калегі Валянцін Стэфановіч і Таццяна Равяка.

У намінацыі «Месца году» пераможцам стала Галерэя «Ў». Перамогу ў намінацыі «Новая ініцыятыва» атрымала кампанія «Народны журналіст». У намінацыі «Рэгістрацыя году» журы адзначыла «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», а ў намінацыі «Адмова году» — «Цэнтр развіцця валанцёрства».

У намінацыі «Кампанія году» журы ўзнагародзіла кампанію па зборы подпісаў супраць прыняцця закону «Аб некамерцыйных аб’яднаннях». У рубрыцы «Рэгіянальная падзея/акцыя году» адзначылі забастоўку супрацоўнікаў ЖКГ у Барысаве.

Пераможцам у намінацыі «Крэатыў году» стаў інтэрнэт-рэсурс Prokopovi.ch.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?