Круглы стол, прысвечаны маладой літаратуры, мае адбыцца 9 лютага. Ладзяць яго афіцыйны Саюз пісьменнікаў Беларусі, ды холдынг «Літаратура і мастацтва» («ЛіМ»).

Адзін з запрошаных — паэт Віталь Рыжкоў, чыя кніга «Дзверы замкнёныя на ключы» рыхтуецца да другога выдання. Як сказаў Віталь, ён быў вельмі здзіўлены запрашэннем:

«Я быў здзіўлены — запрашалі чамусьці па-расейску. Адзінае беларускамоўнае слова, якое прагучала з вуснаў дзяўчыны, якая мяне запрашала, гэта была абрэвіятура «ЛіМ».

Рыжкоў, аднак, ад запрашэння адмовіўся: ён мяркуе пайсці толькі на сваю аўтограф-сэсію, якая пройдзе 9 лютага, а 14-й на стэндзе кнігарні «Логвінаў».

Запрашэнні паступілі не толькі паэтам, якія не ўваходзяць ні ў якія творчыя аб’яднанні, як Віталь Рыжкоў.

На кніжную выставу запрасілі сяброў апальнага Саюзу беларускіх пісьменнікаў Анатоля Івашчанку і Усевалада Сцебураку. Яны таксама адмовіліся.

«Я не думаю, што гэта будзе карысна і патрэбна. Гэта хутчэй будзе для вонкавай прадстаўнічасці гэтага форуму. Наколькі я ведаю, не я адзін адмовіўся… Я стаўлюся да саюза, створанага штучна, — думаю, як усе свядомыя, адэкватныя людзі, якія разумеюць, што гэта прафанацыя. Удзельнічаць у ёй не карысна ні для творчасці, ні для прыватнай асобы. І пазней будзе сорамна за такія хады. Гэта не ёсць дыялог паміж нейкімі там плынямі…», — сказаў У.Сцебурака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?