Крымінальная справа за крадзеж распачата ў Мінску ў дачыненні да 28-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, бізнесмен, ажыццяўляючы перавозкі прадукцыі па магазінах горада на асабістым аўтамабілі, супрацоўнічаў з гармалзаводам амаль два гады. За гэты час малады чалавек у дастатковай меры вывучыў асаблівасці афармлення і атрымання тавару, пры гэтым звярнуў увагу, што іншы раз падчас загрузкі на складзе ён заставаўся ў поўнай адзіноце.

Некалькі дзён таму, загружаючы тавар, прадпрымальнік зноў застаўся на складзе адзін.

Скарыстаўшы сітуацыю, ён схаваў у загадзя абсталяваным у грузавым адсеку аўтамашыны тайніку чатыры каробкі тварагу, пяць каробак глазураваных сыркоў і дзве каробкі тварожнага дэсерту.
Аднак вывезці груз за тэрыторыю завода не ўдалося. На прапускным пункце супрацоўнікі службы бяспекі прадпрыемства, аглядаючы аўтамабіль, знайшлі тайнік.
Сума скрадзенага склала каля 1,5 млн. рублёў.
Затрыманы настойвае, што не планаваў рэалізоўваць крадзенае, а збіраўся выкарыстаць яго ў асабістых мэтах, гэта значыць з’есці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?