Дзяжурны МНС Беларусі паведаміў, што ў Юрацішках Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці падчас пажару моцна пацярпеў аднапавярховы драўляны храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Агнём цалкам знішчаны дах і драўляныя перакрыцці на плошчы 30 кв.м. Пашкоджаныя памяшканне кацельні памерам 2 на 2 метры, сцены ўнутры царквы і маёмасць. Пацярпелых няма. У той час, калі адбылося ўзгаранне, у царкве ішла служба. Прыхаджане самастойна пакінулі памяшканне.

Прычынай пажару, паводле папярэдняй версіі, стала парушэнне правілаў пячнога ацяплення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?