Гульня прайшла ў Чэхаве 4 лютага і скончылася з лікам 2:3 (2:1, 0:2, 0:0). Дынамаўцы адкрылі лік у матчы (вызначыўся Іргл).

Таксама ў падапечных Сікоры шайба на рахунку Ладзіслава Надзя, які зноў вывеў «Дынама» наперад (2:1), але пераможны лік «Дынама» не ўтрымала.

6 лютага «Дынама» згуляе ў гасцях з ніжагародскім «Тарпеда».

У Мінску «зубры» 16 і 18 лютага правядуць матчы з «Аўтамабілістам» і «Трактарам». Потым будзе тры гульні на выездзе — і рэгулярны чэмпіянат скончыцца.

«Дынама» датэрмінова заваявала пуцёўку ў плей-оф і цяпер толькі будзе вырашацца, якое месца беларускі клуб зойме ў Заходняй канферэнцыі і хто будзе яго супернікам у першым раўндзе.

Нагадаем, што незалежна, дзе «Дынама» правядзе першыя матчы плей-оф, гуляць хатнія матчы яно будзе ў Бабруйску.
З 27 лютага па 4 сакавіка на «Мінск-Арэне» будзе праходзіць чэмпіянат свету па фігурным катанні сярод юніёраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?