«Беларускамоўных кніг у нас выдаецца прыкладна 10%. Гэта лічба з’яўляецца адлюстраваннем моўнай сітуацыі», — заявіла першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч 3 лютага на
У той жа час, сказала яна, міністэрства не задавальняе «колькасць беларускамоўных кніг, якая выдаецца».
Ананіч паведаміла, што дзяржаўныя выдавецтвы выпускаюць прыкладна 120 кніг на беларускай мове ў год. Прычым гэта не камерцыйныя, а сацыяльна значныя праекты.
У Год кнігі, якім абвешчаны
«У кнігарнях можна заўважыць, што беларускамоўныя кнігі выстаўлены на самым бачным месцы», — адзначыла Ананіч.
Яна паведаміла, што ў серыі «Школьная бібліятэка» ў 2011 годзе было выдадзена 20 беларускамоўных кніг накладам 20–30 тысяч асобнікаў.
«Мы не можам адмовіцца ад вялікай расійскай кнігі, — разам з тым адзначыла Ананіч. — Мы не можам абмяжоўваць сябе моўным пытаннем».