У суботу, 4 лютага 2012 г. адбудзецца мітынг у падтрымку дзеячаў беларускай апазыцыі, што былі кінутыя за краты рэжымам Лукашэнкі. Сярод іх Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Андрэй Саньнікаў, Зьміцер Бандарэнка. Становішча іх у месцах зьняволеньня стала пагаршаецца. Рэжым цісьне на іх, каб выракліся сваіх паглядаў, каб зьвярнуліся да дыктатара Лукашэнкі з прозьбамі аб памілаваньні.

Нажаль, тут у Амэрыцы зусім не вядома пра тое, што сёньня, у 21-м стагоддзі ў цэнтры Эўропы адрaджаецца таталітарызм, варты папярэднікаў з 1930-х і 1940-х гадоў мінулага стагоддзя. Таму мы, прадстаўнікі Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня Пагоня, хочам выказаць свой пратэст супраць палітыкі рэжыму Лукашэнкі, і падтрымаць апазыцыйных лідараў. Мы заклікаем усіх неабыякавых да падзеяў у Беларусі далучыцца на нашай акцыі пратэсту.

Месца правядзеньня акцыі-на Мангэтане, насупраць штаб-кватэры Аб’еднаных Нацыяў, на 1-Эвэню пры 43-й вуліцы. Адрас: Ralph Bunche Park, First Ave, New York, NY 10017.

Пачатак акцыі-а 1:00 папаўдні, 4 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?