Людзі выйшлі на вуліцы, нягледзячы на страшны мароз.

Людзі выйшлі на вуліцы, нягледзячы на страшны мароз.

Народ прывезлі на аўтобусах, каб ён выявіў сваю волю. Мітынг за Пуціна на Паклоннай гары.

Народ прывезлі на аўтобусах, каб ён выявіў сваю волю. Мітынг за Пуціна на Паклоннай гары.

Мітынг за Пуціна на Паклоннай гары.

Мітынг за Пуціна на Паклоннай гары.

Мітынг за Пуціна на Паклоннай гары.

Мітынг за Пуціна на Паклоннай гары.

Мітынг за Пуціна на Паклоннай гары.

Мітынг за Пуціна на Паклоннай гары.

Каўказскія прыхільнікі Пуціна.

Каўказскія прыхільнікі Пуціна.

Мітынг за Пуціна на Паклоннай гары.

Мітынг за Пуціна на Паклоннай гары.

Праваслаўны актывіст на мітынгу апазіцыі ў цэнтры Масквы.

Праваслаўны актывіст на мітынгу апазіцыі ў цэнтры Масквы.

Стракатыя сцягі апазіцыі.

Стракатыя сцягі апазіцыі.

"Расія без Пуціна" і "Пуцін -- злодзей" - лозунгі дня.

"Расія без Пуціна" і "Пуцін -- злодзей" - лозунгі дня.

Мільярдэр Прохараў - гэтым разам на роўных з простымі людзьмі.

Мільярдэр Прохараў - гэтым разам на роўных з простымі людзьмі.

Пісьменнік Быкаў з самаробным плакатам.

Пісьменнік Быкаў з самаробным плакатам.

Як паведамілі маскоўскія медыкі, у часе мітынгаў здарылася некалькі абмаражэнняў.

* * *

Перад прыняццем рэзалюцыі мітынгу апазіцыі на Балотнай Шаўчук праспяваў сваю знакамітую «Родіну». Хто не ведае гэтай песні, вось яна:

Боже,
Сколько лет я иду, но не сделал и шаг,
Боже,
Сколько лет я ищу, то, что вечно со мной,
Сколько лет я жую вместо хлеба, сырую любовь,
Сколько жизней в висок мне плюет вороненым стволом,
Долгожданная даль.

Черные фары у соседних ворот,
Лютики, наручники, порванный рот,
Сколько раз покатившись моя голова,
С переполненной плахи катилась туда, где…

Родина,
Еду я на родину,
Пусть кричат уродина,
А она нам нравится, спящая красавица,
К сволочи и доверчива,
А ну, а к нам тра-ля-ля-ля-ля
Эй, начальник.

Боже,
Сколько правды в речах государственных шлюх,
Боже,
Сколько веры в руках отставных палачей,
И не дай им опять закатать рукава,
И не дай им опять закатать рукава,
Суетливых ночей.

Черные фары у соседних ворот,
Лютики, наручники, порванный рот,
Сколько раз покатившись моя голова,
С переполненной плахи катилась туда, где…

Родина,
Еду я на родину,
Пусть кричат уродина,
А она нам нравится, спящая красавица,
К сволочи доверчива,
А ну, а к нам тра-ля-ля-ля-ля
Эй, начальник.

Из-под черных рубах вьется красный петух,
Из-под добрых царей льется в рты мармелад,
Никогда этот мир не вмещал в себе двух,
Был нам богом отец, ну, а черт нам…

Родина,
Еду я на родину,
Пусть кричат уродина,
А она нам нравится, спящая красавица,
К сволочи доверчива,
А ну, а к нам тра-ля-ля-ля-ля
Эй, начальник.

* * *

Паводле паліцыі, у шэсці апазіцыі ўзялі ўдзел 36 тысяч чалавек, у пуцінскім мітынгу — каля 125 тысяч. Паводле арганізатараў, на Балотнай сабралася 120 тысяч чалавек. ЗНа думку назіральнікаў, у абодвух мітынгах узялі ўдзел больш за 50 тысяч чалавек. Як мяркуюць сусветныя СМІ, паліцыя заніжае колькасць удзельнікаў мітынгу апазіцыі і завышае ацэнкі ліку ўдзельнікаў прапуцінскага мітынгу.

* * *

Мітынг на Балотнай адкрыў Рыжкоў. Выступіла рок-група дэсантнікаў, якая выканала свой новы інтэнэт-хіт «Свабоды дэсант» супраць Пуціна. Выступілі таксама пісьменніца Людміла Уліцкая, эколаг Яўгенія Чырыкава, праваабаронца Ірына Ясіна — яе выкацілі на сцэну ў інвалідным вазку. «Рукі і ногі мы не можам сабе вырасціць, а вось сумленне мы можам выхаваць», — заявіла Ясіна. Журналистка Вольга Раманава. Каардынатар «Левага фронту» Удальцоў парваў партрэт Пуціна са словамі: «Пуцін — злодзей». Слова ўзяў таксама ветэран ліберальнага руху Рыгор Яўлінскі, якога не зарэгістравалі ў якасці кандыдата.

* * *

Праз Яндэкс-кашалёк арганізатары шэсця за свабодныя выбары сабралі 2 600 000 рублёў — гэта амаль 90 000 даляраў. Гэтыя грошы былі вытрачаны на атрыбутыку, цеплавыя пушкі, выраб сцэны і гарачы чай для ўдзельнікаў. Бачыце, у Расіі магчыма збіраць грошы легальна на апазіцыйную дзейнасць. Зрэшты, і само шэсце ў цэнтры горада дазволенае, і сцэну з гукаўзмацненнем дазволілі паставіць. У Беларусі ўсё гэта немагчыма.

* * *

У мітынгу апазіцыі бярэ ўдзел былы міністр фінансаў Кудрын.

* * *

На Паклоннай тэлежурналіст Максім Шаўчэнка скандуе з трыбуны: «Не аранжавай чуме». А таксама: «Нас болей». На Паклоннай выступіў таксама іншы тэлевядучы Міхаіл Лявонцьеў.

* * *

Зварот пуцінскага прапагандыста Кургіняна ў сатырычнай апрацоўцы: палітолагу надзелі шапачку з фольгі — інавацыйную абарону ад Дзярждэпа.

На Балотнай гучаць Цой, «Акварыюм», «ДДТ» і «Сплін». На Паклоннай гары — «Дыскатэка Аварыя».

* * *

Сацыёлагі налічылі на турнікетах Якіманкі 50 тысяч удзельнікаў.

* * *

Колькасць удзельнікаў шэсця за свабодныя выбары дасягнула 50 тысяч, паведамляе «Новая газета».

* * *

«Здесь не только средний класс — всем противна эта власть» — адзін з плакатаў на Балотнай.

* * *

На Пушкінскай плошчы праводзіў сваю акцыю Жырыноўскі. Там сабралася тысяча чалавек.

* * *

Нацыяналісты на Балотнай скандуюць «Расія — руская краіна».

* * *

На Паклоннай гары ў падтрымку Пуціна сабраліся 100 тысяч чалавек. Але людзі адкрыта прызнаюцца рэпарцёрам, што прыйшлі людзі па загадзе. Загад прыйсці быў працаўнікам адміністрацый, пошты, студэнтам некаторых ВНУ. Большасць плакатаў аддрукавана ў друкарнях, удзельнікаў падвозілі аўтобусамі.

* * *

Загадзя ўзгодненая рэзалюцыя мітынгу на Балотнай складаецца з тых жа пяці пунктаў, што і ранейшых мітынгаў, у тым ліку ёсць патрабаванні вызвалення палітычных зняволеных, неадкладнага правядзення палітычнай рэформы, адстаўкі кіраўніка ЦВК Уладзіміра Чурова, адмены вынікаў выбараў у Дзярждуму і правядзення новых выбараў. Гэтая рэзалюцыя 24 снежні была дапоўнена заклікамі на выбарах 4 сакавіка «не аддаць ні аднаго голасу Пуціну» і запісвацца ў назіральнікі.

Сам мітынг будзе кароткім. На ім выступяць па адным прадстаўніку ад палітычных калон, лідэр гурту ДДТ Юры Шаўчук (калі будзе не халадней -20 °), ад «Лігі выбаршчыкаў» — тэлежурналіст Леанід Парфёнаў, пісьменніца Людміла Уліцкая і экс-член прэзідэнцкай рады па правах чалавека Ірына Ясіна.

«Было прапанавана выступіць усім кандыдатам у прэзідэнты. Гэта прапанова суправаджалася важнай умовай, так званым кандыдацкім мінімумамам, які быў прапанаваны пісьменнікам Барысом Акуніным», — паведаміў адзін з арганізатараў, журналіст Пархоменка. Яны павінны падпісацца пад патрабаваннямі рэзалюцыі, за выняткам патрабавання адстаўкі кіраўніка ЦВК Чурава. «У выніку ўсе кандыдаты — і Генадзь Зюганаў, і Сяргей Міронаў, і Міхаіл Прохараў — пад рознымі падставамі выступаць адмовіліся. На трыбуну падымецца толькі Рыгор Яўлінскі, які незаконна, на нашу думку, быў адхілены ад удзелу ў выбарах «, — адзначыў Пархоменка.

* * *

Іншы папулярны лозунг дня — «Пуцін злодзей!».

* * *

«Расія без Пуціна» — скандуюць удзельнікі шэсця, першыя шэрагі якога дасягнулі Балотнай плошчы. Колькасць удзельнікаў вырасла да 30 тысяч чалавек. Увогуле, праз мароз шэсце распачалося на паўгадзіны раней часу. Меркавалася, што ад 12-й да 13-й людзі будуць збірацца на Якіманцы, а ад 13-й пачнецца шэсце да Балотнай плошчы. У выніку, а 12.30 калона ўжо рушыла.

* * *

З кандыдатаў у прэзідэнты на Якіманку прыйшоў толькі Міхаіл Прохараў. З ім разам ідуць акцёр Леанід Ярмольнік і былы міністр Аляксандр Пачынок.

* * *

Дзясяткі аўтобусаў, у тым ліку з пазнакамі «Пошта Расеі», «Мосводаканал», падвозяць удзельікаў пуцінскага мітынгу і паркуюцца ўздоўж Кутузаўскага праспекта каля Парку Перамогі.

Удзельнікі акцыі нясуць транспаранты з лозунгамі: «Пуцін — круты!», «Хаос — не, Пуцін — так!».

На падыходах да тэрыторыі мітынгу ахвотныя атрымліваюць гарачую гарбату і сілкаванне.

* * *

Паводле рашэння арганізатараў, удзельнікі шэсця за свабодныя выбары рухаюцца некалькімі калонамі. Першай ідзе «агульнаграмадзянская калона», другой — калона лібералаў. Далей — правыя нацыяналісты і калона левых і камуністаў. Навальны далучыўся да агульнаграмадзянскай калоны.

* * *

На Паклоннай гары сёння ж мае адбыцца мітынг у падтрымку Пуціна — «супраць аранжавай пагрозы». Там таксама сабралася некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

* * *

Многія ўдзельнікі дэманстрацыі прыйшлі ў валёнках і унтах. У Маскве мінус 20 — тэмпература, пры якой цяжка заставацца на двары больш за паўгадзіны.

* * *

Каля 15 тысяч чалавек сабраліся на шэсце ў Маскве, перадаюць у шматлікіх жывых трансляцыях удзельнікі.

* * *

Лідар грамадзянскай апазіцыі Навальны дасягнуў дамоўленасці з камуністамі, што незалежныя назіральнікі будуць прысутнічаць на ўчастках, маючы мандаты ад кандыдата Зюганава.

* * *

У Хабараўску і іншых гарадах Далёкага Усходу Расіі прайшлі мітынгі супраць фальсіфікацыі выбараў, арганізаваны партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі і моладзевымі арганізацыямі.

Акцыя, санкцыянаваная гарадской адміністрацыяй Хабараўска, адбылася на цэнтральнай плошчы. Яна доўжылася дзве гадзіны, з-за марозу ўдзельнікі пачалі разыходзіцца раней.

Мітынг «За сумленныя выбары» у 20-градусны мароз прайшоў і ў Магадане.

Ва Ўладзівастоку каля 250 чалавек прынялі ўдзел у шэсці, пратэстуючы супраць вынікаў выбараў у Дзярждуму 4 снежня і заканадаўчы сход Прымор’я.

У суботу ў Маскве пройдуць дзве буйныя вулічныя акцыі — мітынг у падтрымку Пуціна на Паклоннай гары і шэсце апазіцыі «За сумленныя выбары» ад Калужскай плошчы да Балотнай.

Арганізатары шэсця чакаюць да 250 тысяч удзельнікаў. Напярэдадні яны давалі парады аб тым, як вытрымаць пры14-градусным марозе.

* * *

10 і 24 снежня ў Маскве мітынгі нязгодных з кіраўнічым курсам сабралі дзясяткі тысяч чалавек. Тады прайшлі акцыі і ў другіх гарадах Расіі.

У Расіі створана новая апазіцыйная арганізацыя — Ліга выбаршчыкаў. Сярод яе заснавальнікаў — пісьменнік Барыс Акунін, журналіст Леанід Парфёнаў, спявак Юрый Шаўчук, тэлевядучая Таццяна Лазарава, пісьменнік Дзмітрый Быкаў, блогеры Рустам Адагамаў, Ілля Варламаў, журналіст, галоўны рэдактар часопіса «Вокруг света» Сяргей Пархоменка, пісьменніца Людміла Уліцкая.

Ліга створана для таго, каб абараняць правы выбаршчыкаў.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі (першы тур) пройдуць 4 сакавіка. Зарэгістраваныя Уладзімір Жырыноўскі, Генадзь Зюганаў, Сяргей Міронаў, Міхаіл Прохараў, Уладзімір Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?