У ноч на 2 лютага на форуме анлайнера з’явіліся фатаздымкі дзіўнай атмасфернай з’явы, якая нагадвае рэдкае для нашых шыротаў паўночнае ззянне.

Аўтар сцвярджае, што зрабіў фатаздымкі з раёне Тарасава — Ждановічаў, кірунак — поўнач.

Як паведаміў супрацоўнік абсерваторыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта Віктар Малышчыц, больш верагодна, што гэта — т. зв. светлавыя слупы. Паводле яго словаў,

пры нізкіх тэмпературах у марозным паветры ўтвараюцца мікраскапічныя крышталікі лёду пэўнай формы. Яны не проста рассейваюць святло, а здольныя адбіваць яго, утвараючы пэўныя фігуры.
«Падобная з’ява, напрыклад, — вясёлкавыя колцы вакол Месяца. У гэтым выпадку, думаю, мы бачым пераломленае праз крышталікі лёду святло ад ліхтароў — блакітнаватае ад ртутных, жаўтлявае — ад звычайных», — кажа В.Малашчыц. Астраном адзначае, што паўночнае ззянне над Беларуссю бачыць можна, але выглядаць яно будзе блякла, бо зараджаныя часцінкі, якія яго ўтвараюць, надзвычай далёка ў атмасферы. Дый блакітныя адценні, яскрава бачныя на фота, увогуле не характэрныя для паўночнага ззяння.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?