Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт выступае за аказанне ціску на ўлады Беларусі з-за парушэння афіцыйным Мінскам правоў чалавека і абмежавання свабодаў.

Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе МЗС Эстоніі.

«Трэба працягнуць ціск на ўлады Беларусі, каб абмежаванне грамадзянскіх правоў і свабодаў спынілася. Па-ранейшаму важна падтрымліваць у Беларусі грамадзянскую супольнасць, свабодныя СМІ і апазbцыю», — сказаў Паэт 1 лютага на сустрэчы з экс-кандыдатам у прэзідэнты Алесем Міхалевічам.

Паэт паведаміў,

што на сустрэчы міністраў замежных спраў ЭС у лютым будзе разглядацца пытанне аб узмацненні жорсткасці санкцыяў адносна Беларусі.

«Безумоўнае вызваленне палітвязняў і іх рэабілітацыя па-ранейшаму з’яўляецца папярэдняй умовай дыялогу паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю», — сказаў кіраўнік МЗС Эстоніі. Ён адзначыў, што Эстонія дапамагае ў працы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. Падтрымка грамадзянскай супольнасці ажыццяўляецца і ў рамках дзеючага ў Эстоніі Цэнтра ўсходняга партнёрства.

«Мы чакаем, што беларусы возьмуць удзел у працы курсаў Цэнтра Усходняга партнёрства, і выдзелім беларускім студэнтам стыпендыі для навучання ў Эстоніі. Мы таксама плануем навучыць у гэтым годзе прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі электроннаму кіраванню, аказаць падтрымку ў пытаньнях кібербяспекі», — сказаў Паэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?