Як паведамляе EPAM, для продажу будуць прапанаваныя 1.517.647 акцый, якія належаць самой кампаніі, і 5.882.353 акцый, якімі валодаюць іншыя акцыянеры кампаніі EPAM Systems. Акрамя таго, кампанія падасць андэрайтарам апцыён на куплю да 1.110.000 дадатковых акцый на працягу 30 дзён з моманту размяшчэння ў выпадку перавышэння заявак над прапановай. Паводле папярэдніх ацэнак,
кошт адной акцыі кампаніі EPAM складзе ад 16 да 18 даляраў ЗША.
Пляцоўкай для правядзення IPO абранаяНью-Ёркская фондавая біржа (NYSE), у каціравальным спісе якой кампанія будзе фігураваць пад знакам EPAM Systems.
Прыцягнутыя падчас IPO сродкі кампанія плануе накіраваць на дасягненне агульнакарпаратыўных мэтаў, такіх, як павелічэнне аб’ёмаў абаротных сродкаў, развіццё вытворчай інфраструктуры, а таксама на інвестыцыі ў новыя тэхналогіі і набыццё кампаній, што дасць магчымасць EPAM Systems пашырыць спектр прапаноў для кліентаў. Кампанія не атрымае прыбытку ад продажу акцый дзеючымі акцыянерамі.
Арганізатарамі размяшчэння акцый кампаніі EPAM і букранерамі з’яўляюцца Citigroup, UBS Investment Bank, Barclays Capital і «Рэнесанс Капітал», у якасці суарганізатараў выступаюць інвестыцыйныя банкі Stifel Nicolaus Weisel і Коўэн і Кампанія.
* * *
Заснаваная ў 1993 годзе,
кампанія EPAM Systems з’яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком паслуг у сферы ІТ з аддзяленнямі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.EPAM Systems працуе з кліентамі па ўсім свеце, выкарыстоўваючы глабальную мадэль прадастаўлення паслуг. Аддзяленні кампаніі размешчаныя ў ЗША, Беларусі, Венгрыі, Расіі, Украіне, Вялікабрытаніі, Германіі, Казахстане, Швецыі, Швейцарыі і Польшчы.