У Беларусі з 1 лютага дзейнічае новы бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Савета Міністраў нумар 86 ад 26 студзеня зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах снежня 2011 года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў — з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лютага складзе 706 тыс. 880 рублёў. Новы БПМ павысіўся на 23% да нарматыву, які дзейнічаў з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года (574 тыс. 790).

Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры 764 тыс. 970 рублёў, для пенсіянераў — 567 тыс. 510 рублёў, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 581 тыс. 240 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 742 тыс. 830 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 759 тыс. 980 рублёў, для дзяцей-студэнтаў — 690 тыс. 340 рублё.

Паводле слоў спецыялістаў, структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах снежня 2011 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання — 55,8%, плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі — 8%ў, прадметы гардэробу — 19,2%, тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння — 4,8%, прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лякарствы — 2,5%, бытавыя і транспартныя паслугі — 5%ў, узносы і плацяжы — 4,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?