У фінале індывідуальнага разраду Australian Open, што пройдзе ў суботу, Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Марыяй Шарапавай, якая толькі што ў цяжкім паядынку адолела чэшку Петру Квітаву 6:2, 3:6, 6:4, узяўшы апошнюю чужую падачу.

Гэта будзе сёмая сустрэча Азаранкі і Шарапавай на турнірах WTA. Пакуль лік роўны — 3:3. Летась Азаранка выйграла ў саперніцы фінал турніру ў Маямі і прайграла ёй у чвэрцьфінале спаборніцтваў у Рыме.

Марыя Шарапава прадстаўляе Расію, але яе бацькі незадоўга да нараджэння будучай тэнісісткі пакінулі Гомель, ратуючыся ад Чарнобыльскай бяды. Марыя шчодра фінансуе чарнобыльскія праграмы.

Так, Шарапава ў ліпені 2010 года наведвала Гомельшчыну з дабрачыннымі мэтамі. Тады яна сказала: «Я вельмі рада, што прыехала,

гэты горад займае асаблівае месца ў маім сэрцы.
Калі мая мама была цяжарная, яна жыла тут, затым пакінула Гомель з‑за чарнобыльскай катастрофы. Апошнім разам я прыязджала сюды 10 гадоў таму, і мне вельмі прыемна ісці па гэтых вуліцах і пазнаваць месцы, дзе я была, таму пачуваюся тут цудоўна».

Журналісты тады пацікавіліся, да якой нацыянальнасці залічвае сябе тэнісістка. »Я нарадзілася ў Расіі і жыла там сем гадоў, правяла сваё дзяцінства, але ведаю, што мае бацькі тут жылі. І калі я сюды прыязджаю, то адчуваю сябе часткай Гомеля.

Але па нацыянальнасці я руская», — адказала Марыя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?